На Брэстчыну выправілася міжнародная група этнографаў
Спецыялісты даследуюць дзве вёскі ў рэгіёне і пакажуць вынікі грамадскасці
Пра гэта паведаміла газета “Навіны Камянеччыны” са спасылкай на Анатоля Туркова, старшыню грамадскага аб’яднання аматараў мастацтваў рэгіёна “Белавежская пушча” і Брэстчыны.
Цяпер экспедыцыя працуе ў вёсцы Пашукі. Удзельнікі экспедыцыі робяць аўдыё- і відэазапісы мясцовых песень, прыпевак, жартаў, фатаграфуюць старыя пабудовы, прылады працы і быту, вырабы народных майстроў.
Акрамя мясцовых этнографаў, у экспедыцыі бяруць удзел грамадзяне Польшчы беларускага паходжання Дарафей Фіёнік ды Тамаш Суліма, супрацоўнікі музея народнай культуры “Малая Бацькаўшчына” ў Студзіводах.
Па выніках экспедыцыі 26 сакавіка ў Камянюках пройдуць майстар-класы з удзелам пашукоўскіх рамеснікаў, а 7 траўня ў Пашуках пройдзе свята “Вясновы карагод”.
Потым экспедыцыя мае выправіцца ў адну з вёсак Кобрынскага раёна.