На будаўніцтва дарог у Беларусі будзе прыцягнута каля $5 мільярдаў
На будаўніцтва дарог у Беларусі за пяць гадоў будзе прыцягнута каля $5 мільярдаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба. У будаўніцтва дарог будуць прыцягвацца як крэдытныя рэсурсы беларускіх банкаў, так і замежных, адзначыў міністр. Самы вялікі крэдыт плануецца атрымаць ад кітайскага Эксімбанка ў аб'ёме $3,5 мільярдаў. Паводле слоў Івана Шчэрбы, у наступныя тры гады ў Беларусі плануецца рэканструяваць усю дарожную сетку да стану першай катэгорыі еўрапейскіх стандартаў.
Усяго будзе пабудавана 500 кіламетраў дарог, паведамляе БЕЛТА.
Усяго будзе пабудавана 500 кіламетраў дарог, паведамляе БЕЛТА.