На будаўніцтва горада-спадарожніка сталіцы выдаткуюць $1,76 млрд
Першая чарга будаўніцтва гарадоў-спадарожнікаў сталіцы разлічана на 2010-2015 гады. Як распавёў начальнік упраўлення горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Сяргей Казлоўскі, спачатку будзе засвоена тэрыторыя горада Смалявічы. У выніку планаванага будаўніцтва дадаткова пражываць у гэтым горадзе змогуць 10 тысяч чалавек. Кошт гэтага праекта складае больш за 5 трлн. 280 млрд беларускіх рублёў ці $1,76 млрд у эквіваленце. Другая чарга будаўніцтва гарадоў-спадарожнікаў будзе праходзіць у 2016-2020 гадах.
Казлоўскі: "Праграмай прадугледжваецца другі этап: гэта 2016-2020 год. У якасці гарадоў-спадарожнікаў на другім этапе вызначаны Смалявічы. Там магчымая другая чарга, таму што патэнцыял тэрыторыі дазваляе пабудаваць жылы раён значна большы, чым на 10 тысяч. Наступныя гарады, дзе мы плануем ажыццяўляць будаўніцтва — гэта Заслаўе, Лагойск, Фаніпаль, Дзяржынск, Рудзенск, Стоўбцы, Узда, Жодзіна".
Нагадаем, асноўнай мэтай праграмы з'яўляецца аптымізацыя колькасці насельніцтва сталіцы і перанос вытворчых аб'ектаў, якія не адпавядаюць рэгламенту генеральнага плана развіцця Мінска. Да 2020 года пераносу за межы Мінска падлягаюць 18 такіх аб'ектаў.