На будаўніцтве беларускай АЭС працуюць як мінімум 40 літоўцаў і латышоў
Як інфармуе сайт gorod.lv, на 10 чалавек паменшала чарга беспрацоўных у латвійскім Даўгаўпілсе і на трыццаць — у літоўскім Вісагінасе. Усе 40 чалавек запрошаныя на будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі пад Астраўцом. Пакуль што на Астравецкай пляцоўцы пачалося будаўніцтва жытла для супрацоўнікаў першай у Беларусі АЭС. Навасёламі вось-вось стануць жыхары Даўгаўпілсу, якія маюць вялікі досвед працы на Ігналінскай АЭС.
З'яжджаюць з Даўгаўпілса і сем'і, у якіх трое выпускнікоў сярэдніх школ. Ім далі магчымасць бясплатна атрымаць у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце спецыяльнасць, патрэбную для працы на атамнай станцыі.