На будоўлі ў Мінску загінуў рабочы з Узбекістану

Рабочы з Узбекістану загінуў на будоўлі ў Мінску ў выніку абвала ў катлаване, паведамляе БЕЛТА. Абвал адбыўся сёння ўдзень. Рабочага цалкам засыпала грунтам. Яго цела змаглі дастаць толькі ратаўнікі. Пад завалы трапіла яшчэ два чалавекі, але ж ім дапамаглі выбрацца сведкі здарэння. Разбіральніцтва па факце гібелі праводзіць пракуратура Маскоўскага раёна Мінску. Папярэдняя прычына трагедыі — парушэнне тэхналагічнага рэгламенту ў часе правядзення будаўнічых работ. Усе пацярпелыя, як і загінулы чалавек, з’яўляюцца грамадзянамі Узбекістану.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі