На будоўлі ў Мінску зямлёй засыпала рабочага
Мужчына загінуў.
Паведамленне пра чалавека, засыпанага ў траншэі па вуліцы Палескай, 21, ратавальнікі атрымалі сёння ў 15.15. Выявілася, што пры работах па ўкладцы каналізацыі ў траншэі на глыбіні 3 м пры будаўніцтве шматкватэрнага жылога дома абваліўся грунт. Пад завалам апынуўся мужчына ў працоўнай вопратцы. Як адзначае БЕЛТА, ратавальнікі дасталі яго на паверхню і перадалі медыкам. Але тыя канстатавалі смерць рабочага.
Прычыны і абставіны здарэння ўсталёўваюцца, на месцы працуюць следчыя.
Ілюстрацыйнае фота з сайта МНС