На цэнтральным бульвары Гомеля паваліліся электрычныя слупы (фота)

На бульвары Перамогі два электрычныя слупы перакрылі рух транспарту: адзін нахіліўся, ледзь не вырываецца “з коранем”, а другі амаль пераламіўся.  Як паведамілі Еўрарадыё відавочцы здарэння, тралейбус пад час руху нейкім чынам зачапіў правады і электрычны слуп, пераламіўшыся, амаль паваліўся на дарогу.



Паколькі першы слуп быў звязаны правадамі з іншым, што стаіць насупраць яго, то і другі не застаўся стаяць і таксама нахіліўся. Трэба адзначыць, што пашкоджаныя слупы не знаходзяцца побач: іх адззяляюць дзве праезныя часткі і пешаходны бульвар.



Таксама відавочцы адзначылі: тое, што слупы зваліліся, не дзіўна, бо яны вельмі старыя, але іх не замяняюць, а толькі фарбуюць час ад часу, каб мелі свежы выгляд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі