На чацвер аб’явілі штармавое папярэджанне, ідзе актыўны цыклон

"Гэта звязана з выхадам з поўдня Еўропы на нашу краіну актыўнага цыклона", - цытуе сіноптыка БелаПАН.

Па словах Рабава, у чацвер днём ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя ліўні і навальніцы, а пры навальніцах - шквалісты вецер з моцнымі парывамі. Тэмпература ад 19° С па паўночным захадзе да 28° С па паўднёвым усходзе.

У Мінску чакаюцца моцныя ліўні, навальніцы, шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 14 м/с.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі