На "Чарнобыльскі Шлях" будуць прапускаць праз 8 металашукальнікаў

У Мінгарвыканкаме адбылася сустрэча арганізатараў "Чарнобыльскага Шляху" з міліцыянтамі і кіраўніцтвам ідэалагічнага ўпраўлення. Як паведаміў Еўрарадыё Віталь Рымашэўскі, на месца збору можна будзе трапіць толькі праз металашукальнікі, каб ніхто не пранёс выбухоўку, гарэлку і г.д. Рымашэўскі: Восем гэтых рамак будзе стаяць вакол плошчы на Акадэміі навук. Каля кожнай з гэтых рамак прапанавана стаць прадстаўніку аргкамітэту па правядзенні "Чарнобыльскага Шляху". І мы гэта зробім. Міліцыя нас запэўніла: яны не будуць перашкаджаць праносіць вуды для сцягоў, расцяжкі і ўсё, неабходнае для правядзення акцыі.

Разам з тым праваахоўнікі заявілі, што будуць усяляк перашкаджаць таму, каб да Акадэміі навук трапіла гукаўзмацняльная апаратура. Маўляў, мінулым разам месца збору было выкарыстанае для мітынгу, што недапушчальна.

Арганізатары заявілі, што яны павядуць шэсце не на плошчу Бангалор, а толькі да Чарнобыльскай капліцы, дзе адбудзецца ўскладанне кветак і запальванне свечак. Гэты маршрут быў узгоднены з уладамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі