На чарзе ў серыю “ЖЗЛ Беларусі” – Шамякін і Чаргінец

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» мае ў планах папоўніць серыю “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”. Новыя кнігі будуць прысвечаныя Івану Шамякіну і старшыні праўладнай пісьменніцкай арганізацыі Мікалаю Чаргінцу, паведамляе сайт газеты “Наша Ніва”.

У выдавецтве пакуль не ведаюць, хто будзе займацца жыццяпісам аўтара “Маёра Ветрава”. Тэрміны выдання кнігі таксама невядомыя.

Раней у гэтай серыі выдаваліся кнігі, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу, Міхаілу Пташуку, Уладзіміру Мулявіну, Леаніду Шчамялёву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі