На чэмпіянаце свету па муай-тай Беларусь заняла першае месца — 20 медалёў

На чэмпіянаце свету па муай-тай Беларусь заняла першае месца — 20 медалёў

12 траўня ў Мінскім палацы спорту завяршыўся чэмпіянат свету па муай-тай. Беларускія байцы заваявалі на ім 20 медалёў і занялі першае месца ў камандным заліку, піша tut.by.

У заключны дзень "золата" выйгралі амаль усе беларускія спартоўцы, якія выступалі ў фіналах дарослых спаборніцтваў: Алена Ляшкевіч (45 кг), Дзіяна Емяльянава (звыш 75 кг), Арцём Аванесаў (63,5 кг), Дзмітрый Варац (67 кг), Дзмітрый Валент (81 кг), Яўген Ваўчок (86 кг), Дзяніс Ганчаронак (91 кг).

Срэбра заваявала Людміла Чыслава (48 кг), Вадзім Васькоў (71 кг) прабіўся ў фінал, аднак з-за траўмы не выйшаў на фінальны паядынак, таму таксама атрымаў срэбраны медаль.

Раней бронзавыя медалі заваявалі байцы з Беларусі Сагіф Гасанаў (51 кг), Мікалай Свядомскі (54 кг), Андрэй Герасімчук (звыш 91 кг), Вераніка Собаль (67 кг), Марыя Белуш (да 75 кг).

У моладзевай катэгорыі (да 23 гадоў) залатымі медалістамі сталі Максім Пяткевіч (63,5 кг) і Дзмітрый Філіпаў (71 кг). Уладальнікамі срэбраных узнагародаў сталі Раман Доўнар (67 кг), Карэн Тумасян (81 кг) і Уладзіслаў Шадко (звыш 91 кг), бронзавым прызёрам стаў Арцём Віннік (60 кг).

У чвэрцьфінале з барацьбы за ўзнагароды выбыў 11-разовы чэмпіён свету Віталь Гуркоў (75 кг). Ён саступіў па ачках партугальцу Дыога Калада, які ў выніку стаў срэбраным медалістам турніру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі