На "Дажынкi" у Маладзечна выдаткуюць 700-750 мільярдаў
Праграма падрыхтоўкі да "Дажынак-2011" складаецца з каля тысячы мерапрыемстваў і на гэтыя мэты мяркуецца накіраваць каля 700-750 мільярдаў.
Пра гэта заявіў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура на паседжанні штаба па падрыхтоўцы горада да свята, перадае БЕЛТА.
"Гэты год для "Дажынак" юбілейны, і ўсё павінна быць зроблена на вышэйшым узроўні, Маладзечна можа стаць узорнай сталіцай фэсту", - сказаў Батура.
"Трэба асвоіць вялікі аб'ём інвестыцый, і прамаруджанне недапушчальна",- заявіў старшыня Мінаблвыканкама . Адмысловая ўвага будзе нададзена будаўніцтву амфітэатра і спартова-відовішчнага комплексу з лёдавай арэнай.