На "Дажынкi" у Маладзечна выдаткуюць 700-750 мільярдаў

Праграма падрыхтоўкі да "Дажынак-2011" складаецца з каля тысячы мерапрыемстваў і на гэтыя мэты мяркуецца накіраваць каля 700-750 мільярдаў. Пра гэта заявіў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура на паседжанні штаба па падрыхтоўцы горада да свята, перадае БЕЛТА.

"Гэты год для "Дажынак" юбілейны, і ўсё павінна быць зроблена на вышэйшым узроўні, Маладзечна можа стаць узорнай сталіцай фэсту", - сказаў Батура.

"Трэба асвоіць вялікі аб'ём інвестыцый, і прамаруджанне недапушчальна
", заявіў старшыня Мінаблвыканкама . Адмысловая ўвага будзе нададзена будаўніцтву амфітэатра і спартова-відовішчнага комплексу з лёдавай арэнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі