На дэбютным альбоме Скарлет Йохансан заспявае Дэвід Боўі

Для альбому, які складаецца амаль цалкам з песень Тома Уэйтса, Дэвід Боўі наспяваў два трэка: «Falling Down» і «Fannin Street». Нагадаем, што першы вопыт акторкі ў гуказапісу быў спрадзюсіраваны Дэйвам Сітэкам з TV On The Radio, а апроч Дэвіда Боўі на альбоме «Anywhere I Lay My Head» з’явяцца Шон Антанаіціс з Celebration і Нік Зінер з Yeah Yeah Yeahs.

Альбом, які складаецца з 10 кавер-версій песень Тома Ўэйтса і аднаго трэка «Song For Jo», які Скарлет напісала сама, выйдзе 20 траўня на лейбле Stateside.

Трэк-ліст альбому:
Fawn
Town With No Cheer
Falling Down
Anywhere I Lay My Head
Fannin' Street
Song for Jo
Green Grass
I Wish I Was in New Orleans
I Don't Want To Grow Up
No One Knows I'm Gone
Who Are You?

Фота Rollingstone.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі