На допыты ў КДБ выклікаюць новых грамадзян

Сёння на беларуска-літоўскай мяжы з цягніка знялі студэнта ЕГУ Глеба Хамутова, які адбыў 12 сутак арышту ў Жодзіна. Цяпер праводзяць допыт па пытаннях удзелу ў акцыі пратэсту 19 снежня.

Сёння раніцай супрацоўнікі КДБ дапыталі па справе аб масавых беспарадках 19 снежня Антона Клімко і Вольгу Жураўлёву.

Давераную асобу экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Мікалая Статкевіча Рамана Грыцэвіча выклікалі на допыт у КДБ. Грыцэвіч з’яўляецца сябрам "Правага альянсу", арганізацыі, якую ўлады пазбавілі рэгістрацыі напярэдадні выбарчай кампаніі. Увечары 4 студзеня супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэры Рамана, перадае праваабарончы цэнтр "Вясна"



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі