На дзень горада ў Мінску пройдзе 200 святочных мерапрыемстваў
Пра гэта заявіў мэр Мінска Мікалай Ладуцька. Ладуцька: “Пройдзе шмат мерапрыемстваў, у горадзе прыйдзе каля 200 розных мерапрыемстваў. Мы разлічваем, што ў іх возме ўдзел больш за 500 тысяч чалавек. А можа, 600 ці 800. Але ўмовы для святкавання, для адпачынку, для калектыўнага адпачынку будуць створаныя як на цэнтральных пляцоўках горада Мінску, так і ва ўсіх адміністрацыйных раёнах”.
Нагадаем, што дзень горада Мінск сёлета адзначае 11 верасня. На гэты ж дзень, кажа Ладуцька, прызначанае і адкрыццё адрэстаўраванага і добраўрпарадкаванага комплекса “Камсамольскае возера – Парк Перамогі”.