На Дзень Незалежнасці для мінчукоў уключаць унікальны музычны фантан

Мінскія ўлады паабяцалі ўключыць святломузычны фантан на плошчы Незалежнасці 3 ліпеня.
Аднак стала ён запрацуе толькі ў верасні, у дні святкавання 940-годдзя з дня заснавання сталіцы.

Як распавёў галоўны спецыяліст па архітэктуры і горадабудаўніцтве інстытута “Мінскпраект” Міхаіл Гаўхфельд, падобныя фантаны ёсць толькі ў Лас-Вегасе і Лос-Анджалісе.

Беларускі фантан унікальны тым, што размяшчаецца на даху падземнага гандлёвага цэнтра. Гідраізаляцыю давялося зрабіць патройную.

Больш сарака помп займаюць цэлы пакой, які знаходзіцца на глыбіні 15 метраў пад плошчай Незалежнасці.

На чацвёртым падземным паверсе размяшчаецца рэзервовы бак для вады на 100 кубаметраў. Сістэма трубаправодаў праходзіць праз цэнтральную частку гандлёвага комплексу пад рэкламнымі шчытамі.

Кіраваць фантанам можна нават праз інтэрнет.

Ці будзе фантан працаваць у дзяжурным рэжыме да восені або часова адключыцца, залежыць ад рашэння кіраўніцтва Мінгарвыканкама, якое будзе прынята падчас святкавання дня Незалежнасці.

“Комсомольская правда в Беларуси”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі