На Дзень Перамогі будуць дзяжурыць 100 брыгад "хуткай дапамогі"

Медыкі сталіцы з 6 траўня перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы. Гэта звязана з пачаткам святочных мерапрыемстваў у гонар Дня Перамогі. Пра гэта распавёў старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітры Піневіч. Піневіч: "Сфармаваныя ўсе запасы медыкаментаў, таму стацыянарнае звяно, мы лічым, гатова да магчымых наступстваў. Што да працы ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, то ў нас будзе працаваць больш за 100 брыгад хуткай дапамогі. Вядома ж, адмысловую ўвагу мы будзем надаваць нашым ветэранам. Пачынаючы ад паглыбленых аглядаў іх і заканчваючы суправаджэннем. Гэта значыць, кожная раённая дэлегацыя ветэранаў, якая прыбывае на парад, будзе суправаджацца ўласнай медычнай брыгадай".

Акрамя таго ў лякарнях Мінску падрыхтаваныя 600 рэзервовых коек. 9 клінік сталіцы будуць узмоцненыя 2 хірургічнымі і рэанімацыйнымі брыгадамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі