На Дзятлаўшчыне іспанцы распачалі паляўнічы сезон
Група іспанцаў распачала паляўнічы сезон у Дзятлаўскім лясгасе. За тыдзень іншаземцы забілі лася, дзвюх казуляў і кабана. За паляванне на Дзятлаўшчыне яны заплацілі каля 6 тысяч еўра. Падрабязнасці прыгодаў іспанцаў у беларускіх лясах даведаўся наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
“Шасцёра паляўнічых з Іспаніі, фатограф і беларускі перакладчык выходзілі на паляванне штодня. І кожны дзень іх палявання, у які ўваходзілі арганізацыя палявання і харчавання, каштавала ім у суткі 60 еўра.
Апроч гэтага ім давялося плаціць за забітую жывёлу. Да прыкладу, забіты лось каштаваў замежнікам каля 3 тысяч еўра, аднак мяса лася іх не цікавіла. Ім патрэбныя былі толькі рогі жывёлы”.