На энэргетычным саміце дамовіліся пра будову нафтаправоду па-за Расіяй

Міжнароднае энэргетычнае прадпрыемства, мэтай якога сярод іншага з’яўляецца будова нафтаправоду Адэса-Броды ў абыход Расіі. Пра гэта дамовіліся кіраўнікі Украіны, Польшчы, Літвы, Грузіі, Азербайджана і Казахстана ў часе энэргетычнага саміту, які праходзіў 11-12 траўня у польскім Кракаве.


На выніковай прэс-канферэнцыі прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус, спасылаючыся на прынятае на саміце камюніке, паведаміў аб тым, што ўдзельнікі дамовіліся аб стварэньні сумеснага энэргетычнага прадпрыемства, якое мусіць займацца распрацоўка энэргетычных праектаў, у тым ліку нафтаправодам Адэса-Броды.

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка ацаніў гэты крок як важнае палітычнае рашэнне, якое азначае падтрымку ідэі дабудовы нафтаправоду з боку Азербайджана, Грузіі і Літвы.


Прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў дадзеную прапанову не падтрымаў, аднак удзельнічаць у распрацоўцы статусу і функцый будучага сумеснага прадпрыемства на ўзроўні міністраў паліва і энэргетыкі Казахстан будзе.

Разам з тым прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ледзь не сарваў працу энэргетычнага саміту. 9 траўня ён адправіўся ў шасцідзённае турнэ па Сярэдняй Азіі (у Казахстан і Туркменістан), асноўная мэта якога - прадухіленне будоўлі транскаспійскіх трубаправодаў у абыход Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі