На фінальнай сцэне расстрэлу ў “Катыні” БТ пусціла рэкламу

Пераклад фільма Анджэя Вайды па-беларуску дублявалі акцёры-купалаўцы
У нядзелю на БТ паказалі фільм “Катынь” Анджэя Вайды, які апавядае пра расстрэл НКВД тысяч афіцэраў польскага войска (у тым ліку і беларусаў) у красавіку 1940 года.

БТ планавала паказаць гэты фільм апоўначы 23 красавіка, але расклад змяніўся: фільм вырашылі паказаць у дзень пахавання прэзідэнцкай пары Качыньскіх. Магчыма, 23 красавіка фільм будзе паўтораны.

Трэба адзначыць, што пераклад на беларускую мову апынуўся вельмі якасны. Па галасах можна было пазнаць, што многіх персанажаў дублявалі акцёры Купалаўскага тэатру.

Агульны час фільму — 1 гадзіна 55 хвіліна. Увесь гэты час паказ не перапыняўся рэкламай. І толькі на фінальнай сцэне расстрэлу бальшавікамі польскіх афіцэраў БТ пусціла недарэчны дзвюххвілінны рэкламны блок, “адрэзаўшы ад канца фільма” усяго 6 хвілін.


Глядзі таксама:

“Чыноўнік сказаў: “На жалобу не было загаду зверху”


На хвіліну маўчання да польскай амбасады ў Мінску прыйшло 40 чалавек (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі