На французскай АЭС адбылася аварыя

АЭС у Трыкастэне перапыніла працу ўночы з 5 на 6 лістапада. Падчас перазагрузкі паліва на дрыгім рэактары станцыі адбылася аварыя, аналагічная здарэнню, што ўжо мела тут месца ў верасні 2008 года. На лакалізацыю наступстваў аварыі тады спатрэбілася каля двух месяцаў. Прадстаўнікі энергетычнай кампаніі EDF, якая кіруе прадпрыемствам, паведамілі, што гэтым разам непаладкі былі выяўленыя вельмі хутка. Аднак спажыўцы энергіі з АЭС вельмі занепакоеныя, асабліва тым, што сітуацыя паўтарылася амаль роўна праз год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі