На “Фукусіме-1” знайшлі целы двух супрацоўнікаў

Дагэтуль афіцыйна лічылася, што ад прыродных катаклізмаў ніхто з супрацоўнікаў “Фукусімы-1” не загінуў.
1 красавіка з’явілася інфармацыя пра тое, што ў падмурках другога рэактара атамнай станцыі выявілі шчыліну, праз якую ў акіян трапляе радыеактыўная вада. Паводле апошніх звестак, інжынеры так і не здолелі залатаць шчыліну. Дакладная колькасць заражанай вады, што трапляе ў акіян, пакуль невядома.

Прэм’ер-міністр Японіі Наота Кан ужо заявіў, што АЭС “Фукусіма-1” будзе зачыненая, паведамляюць інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі