На Гаіці загінуў адзін з кіраўнікоў місіі Еўрасаюза
Цела іспанкі Пілар Хуарэс Боал знайшлі выратавальнікі падчас разбору завалаў будынку штаб-кватэры ААН у сталіцы Гаіці. Яна з'яўлялася адным з кіраўнікоў місіі Еўрасаюза, паведамляе ИТАР-ТАСС. Нагадаем, падчас землятрусу ў Гаіці загінула, па розных ацэнках, ад 50 да 200 тысяч чалавек.