На Ганцаўшчыне рыхтуецца падрыў маста

Каля вёскі Чудзін Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці сапёры спрабуюць падарваць рэшткі маста, які абваліўся ў красавіку.
Больш за 100 кілаграмаў выбухоўкі будуць закладзеныя ў 1500 прасвідраваных адтулін. Супрацоўнікі пінскага выратавальнага атрада кажуць, што да канца месяца яны знішчаць рэшткі канструкцыі і можна будзе пачаць будаўніцтва новага маста.

А пакуль праз раку Лань наладжаная пантонная пераправа.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ганцавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі