На Гомельшчыне на помніках пішуць "фашызм" з вялікай літары (фота)

У вёсцы Клімаўка Гомельскага раёна некалькі гадоў таму ўсталявалі новую гранітную пліту. На ёй пазначылі імёны мясцовых жыхароў, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Але толькі год праз хтосьці з вяскоўцаў заўважыў вельмі крыўдную памылку. Над пералічанымі прозвішчамі васямнаццаці забітых гітлераўцамі справядліва значыцца: ахвяры фашызму. Але слова "фашызм" напісанае з вялікай літары. Жыхары вёскі патрабуюць выправіць памылку. Але, на жаль, грошай на замену дарагой гранітнай пліты ў мясцовых улад няма, адзначае "Комсомольская правда в Беларуси".

Старшыня мясцовага сельсавету паабяцаў, што ён асабіста возьме пэндзаль і замажа памылку, а потым белай фарбай акуратна напіша новую літару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі