На Гомельшчыне сын прызнаўся, што забіў маці і закапаў яе

У Чачэрску Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 27-гадовага мясцовага жыхара. Яго падазраюць у забойстве маці.

У сярэдзіне ліпеня дачка 56-гадовай жанчыны падала заяву пра знікненне маці. Следчыя выявілі, што да гэтага знікнення мае дачыненне сын пенсіянеркі. На яго падворку эксперты знайшлі за гародам яму з целам вяскоўкі. Паводле словаў эксперта, смерць жанчыны наступіла ад множных пераломаў тваравых костак чэрапа, рэбраў, пералому грудзіны.

На допыце сын загінулай прызнаўся, што забіў маці і схаваў цела. Выявілася, што ўвечары 30 чэрвеня ў сябе дома мужчына пасварыўся з маці, якая прыйшла да яго, і збіў яе. Ад пабояў жанчына памерла на месцы здарэння. На наступныя суткі сын закапаў яе цела.

Мужчыну ўзялі пад варту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі