На Гомельшчыне — вялікі лясны пажар

Вялікі лясны пажар ліквідоўваюць выратавальнікі ў Гомельскай вобласці. Паводле інфармацыі БЕЛТА, выратавальнікі заўважылі пажар з самалёта Ан-2 у прымежнай зоне Лельчыцкага раёна на тэрыторыі Мілашэвіцкага лясгасу. Гарэла каля 500 гектараў лесу.

Цяпер на месцы пажару працуюць 100 працаўнікоў лясгасу з ранцавымі апырсквальнікамі, трактары, аўтацыстэрны. З выратавальніцкага верталёта Мі-8 было зроблена 40 скідаў вады па 2,5 тоны кожны раз.

На цяперашні момант пажар удалося звесці да агульнай плошчы каля 2 га. Цалкам ліквідаваць яго мяркуецца да канца дня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі