На Гомельшчыне выявілі шкоднае насякомае-чужынца, якое ўпадабала спёку

На Гомельшчыне выявілі шкоднае насякомае-чужынца, якое ўпадабала спёку

На Гомельшчыне выявілі чужароднае для Беларусі насякомае, якое пачало прыжывацца тут праз моцную спёку. Як паведамляе рэгіянальны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, гаворка ідзе пра амерыканскага белага матылька — небяспечнага шкодніка, што аб'ядае лісце клёнаў і садовых дрэваў.

Гэты від з'яўляецца інвазіўным для Беларусі і раней не прыжываўся, але высокая тэмпература паветра і адсутнасць дажджоў стварыла для мятлікаў камфортныя ўмовы. Значная іх колькасць зафіксаваная ў Нараўлянскім, Хойніцкім і Брагінскім раёнах.

Натуральны арэал пражывання для амерыканскага белага матылька — Паўночная Амерыка. Але ў сярэдзіне ХХ стагоддзя яны пачалі трапляць у Еўропу разам з тарай, упакоўкай, грузамі з садавінай.

Насякомае шкоднік вылучаецца высокай плоднасцю — адна самка адкладвае на 1,5 тысячы яек. Вусені аплятаюць павуціннем цэлыя дрэвы і знішчаюць іх. Каб перадухіліць актыўнае размнажэнне насякомых, даводзіцца абследаваць дрэвы кожныя 7 дзён і знішчаць гнёзды з вусенямі.

З'яўленне амерыканскага белага матылька прагназуецца і ў іншых раёнах Гомельскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі