На Гродзеншчыне 25 тысяч пакінутых дамоў

Праблему старых і пакінутых дамоў спрабуюць вырашыць улады Гродненскай вобласці. Пра гэта паведамляе "Гродзенская праўда". На сёння ў вобласці 970 дамоў, якія ўнеслі ў рэгістр пакінутых. Увогуле ж 25 тысяч пабудаваў у гэтым рэгіёне пустуюць. Пакінутыя пабудовы ператвараюцца ў прытоны. Там часта здараюцца пажары. Але ж фармальна прызнаць, што дом не мае гаспадара, і прыбраць яго не вельмі проста. Сама рэгістрацыя пустога дому каштуе бюджэту 1,5 мільёны рублёў. Калі дом стары, то яго знос абыдзецца яшчэ ў мільён рублёў.
 
Такіх пабудоваў шмат у вёсках. Знайсці ім новых уладальнікаў няпроста. Ёсць нямала дачнікаў, ахвочых набыць дамок. Але танней яго набыць у гаспадароў за 500-1000 долараў. А "безгаспадарную" пабудову дзяржава часам ацэньвае ажно ў 20 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі