На харчы для ўдзельнікаў "Дажынак-2017" на Віцебшчыне выдаткуюць 6000 рублёў

На харчы для ўдзельнікаў "Дажынак-2017" на Віцебшчыне выдаткуюць 6000 рублёў

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама абвясціла тэндар на харчаванне для ўдзельнікаў абласных "Дажынак". Свята адбудзецца 30 верасня ў Дуброўне.

Кошт гарачага харчавання для аднаго ўдзельніка "Дажынак" не мусіць перавышаць 6 рублёў, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Плануецца накарміць 1000 чалавек. Таму агульны кошт харчавання для ўсіх гасцей "Дажынак-2017" складзе арыенціровачна 6000 рублёў.

На харчаванне ўдзельнікаў "Дажынак" пойдуць грошы з мясцовага бюджэту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі