На Ігналінскай АЭС знайшлі дэфект

Ігналінская атамная электрастанцыя адновіць вытворчасць электраэнергіі на тыдзень пазней, чым планавалася. Адну з дзвюх турбін другога энергаблока планавалася пасля рамонту запусціць 22 верасня. Але падчас пускавых выпрабаванняў выяўлены дэфект адной з труб, таму пуск турбагенератара адкладзены на 29 верасня. Пра гэта паведамілі на атамнай станцыі.

Пуск другога турбагенератара гэтага энергаблока пасля заканчэння планава-папераджальнага рамонту плануецца на 8 кастрычніка.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі