На інаўгурацыі Байдэна нацыянальны гімн ЗША спявала Лэдзі Гага

На інаўгурацыі Байдэна нацыянальны гімн ЗША спявала Лэдзі Гага

Джо Байдэн прынёс прысягу і стаў 46-м прэзідэнтам ЗША. 

На цырымоніі прысутнічалі былыя прэзідэнты Злучаных Штатаў Барак Абама, Джордж Буш і Біл Клінтан. Прыбыў на цырымонію і віцэ-прэзідэнт Трампа Майк Пенс. Сам Дональд Трамп цырымоніі наступніка чакаць не стаў і з'ехаў з Белага Дома.

З прычыны COVID-19 сёння на цырымоніі было толькі 1000 удзельнікаў. Звычайна на інаўгурацыі прэзідэнта прысутнічаюць каля 200 тысяч чалавек. Замест публікі сёння перад Капітоліем стаялі 200 тысяч сцягоў, якія сімвалізуюць як загінулых у выніку эпідэміі, так і тых, хто не змог прыняць удзел у інаўгурацыі.

Дарэчы, нацыянальны гімн ЗША выканала вядомая спявачка Лэдзі Гага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі