На канцэрце ў Гомелі “За Беларусь!” не выгукнуў толькі Ялфімаў

Сёння ўвечары ў гомельскім Лядовым палацы прайшоў канцэрт у рамках грамадска-культурнай акцыі "Беларусь — гэта мы". У ім прынялі ўдзел зоркі беларускай эстрады. Перад гамяльчанамі выступілі Якаў Навуменка, Аляксандра Гайдук, Ірына Дарафеева, Венера, Анатоль Ярмоленка з ягоным унукам DJ Анатолем, Герман, «Цяні-Талкай», Ганна Шаркунова, Пётр Ялфімаў ды іншыя.

Кожны спявак пасля выканання сваёй песні прамаўляў: “У якой цудоўнай краіне мы жывем!” і “За Беларусь!”. Акрамя хіба што Пятра Ялфімава.  Ялфімаў пасля песні сціпла пакланіўся і пайшоў за кулісы


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі