На канцэрце ў Мінску :B:N: праспяваюць дуэтам з Самусік і Някрасавай

Сёння бярозаўскі гурт у сталічным клубе “Рэактар” прэзентуе перавыданне свайго першага альбома. 2-га снежня ў межах кампаніі «Будзьма» ў адным з самых папулярных мінскіх клубаў – “Рэактары” – адбудзецца вялікі канцэрт гурта :B:N:.

З аднаго боку – іх не назавеш дыназаўрамі ці старажыламі беларускай рок-сцэны. З другога – “маладняк, які падае надзею”– таксама не пра іх. «Вось такі рок-н-ролл на мяжы» – кажуць самі пра сябе музыкі. Іх любіць публіка. Яны ей адплочваюць той жа манетай. 

У імпрэзе таксама прымуць удзел гурты «Спрат» з Брэсту і «Абшар». 

Пра тое, што менавіта чакае гледачоў на вялікім сольным канцэрце ў “Рэактары”, якія неспадзяванкі музыканты рыхтуюць да свайго выступу, паведаміў Еўрарадыё франтмэн гурта :B:N: Алесь Лютыч. 

Алесь Лютыч: «Наш канцэрт у першую чаргу прысвечаны перавыданню першага альбома «Не трывай». А таксама, мы проста даўно не гралi у Мінску! Дарэчы, у Мінску самая энергiчная публiка! У «Рэактары» будуць гучаць песнi з першага, другога альбому, а таксама песнi, якiя не ўвайшлi ў альбомы. Сюрпрызам для тых, хто трапiць на канцэрт, будзе дуэт BN feat з Самусiк Вольгай (вакалiстка «Тарпач»), а таксама Някрасавай Насткай. На супарт мы вырашылi ўзяць 2 гурты - «Абшар» i «Спрат». «Абшараўцы» мне спадабалiся на РОК-ШКОЛЕ, а «Спрат» - нашыя землякi, i за апошнi час яны значна «пасталелі» у музычным  плане. Таму мы вырашылі падтрымаць музыкантаў, творчасць якіх нам падабаецца. Запрашаем усiх 2 снежня у Рэактар а 19-ай гадзiне!»


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі