На канцэрт “Ляпісаў” у Чарнігаве паедзе Іван Марозька!
5 чэрвеня ў гарадскім парку культуры каманда сыграе новыя і старыя песні. А пераможца конкурсу абсалютна бясплатна паедзе разам з сяброўкай на гэты канцэрт!
Каб атрымаць галоўны прыз (паездку на дваіх на чарнігаўскі канцэрт гурта "Ляпис Трубецкой"), трэба было даслаць вясёлую гісторыю, неверагодны выпадак альбо цікавы эпізод з вашага жыцця, звязаны з “Ляпісамі” і іх творчасцю. Пераможцу абраў у прамым эфіры Еўрарадыё Сяргей Будкін, галоўны рэдактар "Тузіна Гітоў".
Іван Марозька напісаў:
"Пасля таго, як у Гомелі адбыўся флэш-моб з нагоды адмены канцэрта "Ляпісаў" да мяне прыехалі "газаўшчыкі" і ўручылі мне позву у КДБ. :)
Але ж самае прыемнае ў гэтай гісторыі тое, што з большасцю ўдзельнікаў гэтага флэш-мобу мы аб'ядналіся ў нейкую суполку па інтэрэсах. Час ад часу мы збіраемся, каб паспяваць разам класікаў беларускага року і ня толькі... Такім чынам дзякуючы "Ляпісам" у мяне з'явілася шмат новых сяброў."
Дзякуй усім за ўдзел у конкурсе. Віншуем пераможцу!
Інфармацыя пра бас-тур:
5 чэрвеня — выезд з Мінска ад Чыгуначнага вакзала (выхад на вул. Дружная).
Квіткі на канцэрт — 60 000 руб.
Кошт праезду ў аўтобусе (Мінск-Чарнігаў-Мінск) — 170 000 руб.
Замовіць квіткі і звярнуцца па падрабязнасці можна па тэл.: (44)7104368, (29)7089518, (29)3178993.
Канцэрт — 5 чэрвеня, Украіна, Чарнігаў, Летні тэатр, гарадскі парк культуры, 19:00.
Фота: Алекс Пералыгін.