На канвой мінскага суда напалі злачынцы

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Мінску ў чацвер, 20 лістапада. Каля 17.10 у судзе Савецкага раёна двое абвінавачаных паспрабавалі ўцячы, пасля заканчэння судовага паседжання яны напалі на канвой. Партал tut.by адзначае, што зламыснікі маглі быць узброеныя. Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, супрацоўнікі спецыяльнага падраздзялення па канваяванню ГУУС Мінгарвыканкама не дапусцілі ўцёкаў. Зламыснікі былі затрыманыя. Цяпер ахова будынка суда Савецкага раёна ўзмоцнена, туды прыехала ўсё кіраўніцтва раённай міліцыі.

У ГУУС Мінгарвыканкама адзначаюць прафесіянальныя і пісьменныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску вырашаецца пытанне аб распачацці крымінальнай справы.

Фота — tut.by, Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі