На Кастрычніцкай плошчы затрымана пяць чалавек

Людзі, якія сабраліся, выставілі свечкі ў форме лічбы 19. Адзін з актывістаў грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі заявіў, што будзе кіравацца толькі Канстытуцыяй, якая дазваляе свабоду сходаў і выказвання меркаванняў.

Прыкладна праз 20 хвілінаў пасля пачатку акцыі прыехаў аўтобус са спецназам. Пяцёрых удзельнікаў акцыі пагрузілі ў аўтобус і павезлі меркавана ў РУЎС Цэнтральнага раёна, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі