На Кобрыншчыне знішчылі тры падпольныя самагонныя заводзікі
На Кобрыншчыне міліцыянты знішчылі тры самагонныя міні-заводы.
Усе тры падпольныя прадпрыемствы былі знойдзеныя ў адзін дзень каля пасёлку Арэхаўскі. Міліцыянты знішчылі абсталяванне, а таксама 650 літраў брагі.
Дарэчы, гэта першыя знойдзеныя сёлета самагонныя міні-заводы на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. У мінулым годзе знайшлі і ліквідавалі 44 падобныя вытворчасці.
Найбольшая колькасць выяўленых заводзікаў была ў Пружанскім раёне — 16 штук. У тройку лідэраў увайшлі таксама Кобрынскі і Камянецкі раёны.