На "Код да Вінчы" чарговы раз падалі ў суд
Фільм Рона Говарда "Код да Вінчы" стаў аб’ектам расследвання, якое пачала пракуратура Італіі. Паводле The Hollywood Reporter, справу завялі па патрабаванні групы
святароў, якія абвінавацілі стваральнікаў карціны ў абразе рэлігійных
пачуццяў веруючых. Адказчыкамі па гэтай справе названыя дзесяць
чалавек, у тым ліку рэжысёр фільму і аўтара літаратурнага тэксту Дэн
Браўн.
Пасля заканчэння расследвання справу перададуць у суд. Цікава, што калі адказчыкаў прызнаюць віноўнымі, у Італіі ім пагражае турма тэрмінам ад 3 месяцаў да 3 год і грашовы штраф, памер якога не агаворваецца ў законе.
Адказваючы на пытаньне, чаму абвінавачаньне агучылася толькі праз 13 месяцаў пасля выйсця фільму на экраны, прадстаўнік пракуратуры адказаў, што святыя айцы толькі цяпер паглядзелі гэты фільм.
Нагадаю, Рон Говард мае намер зняць працяг "Коду да Вінчы", на падставе другой кнігі Браўна “Анёлы і дэманы".
Фота: www.noble-collection.de