На "Лiстападзе-2009" перамог "Свет вялізны і выратаванне хаваецца за кутом"
Па выніках глядацкага галасавання ў конкурсе гульнявога кіно кінафэста "Лiстапад-2009" Гран-пры атрымала карціна "Свет вялізны і выратаванне хаваецца за кутом" Стэфана Камандарава (Балгарыя/ГерманіяНямеччына/Славенія/Вугоршчына). Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла ўдзельніца міжнароднага журы фэста, загадчыца кафедрай літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ Людміла Саянкова. "Срэбра" "Лiстапада 2009" атрымала карціна "Вечныя імгненні Марыі Ларсан" рэжысёра Яна Труэля (Швецыя). Трэцяе месца па падрахунках галасавання заняў беларускі фільм "Снайпер. Зброя адплаты" Аляксандра Яфрэмава.
Прыз за рэжысуру ўвозіць у Швецыю Ян Труэль. Акцёры фільма "Вечныя імгненні Марыі Ларсан" Мікаэль Персбрандт і Марыя Хайсканен атрымалі прызы міжнароднага журы за лепшую мужчынскую і жаночую ролі адпаведна.
Прыз журы кінапрэсы "Фільм як з'ява кінамастацтва" атрымала карціна "Мелодыя для катцінкі" Кіры Муратавай.
Сёлета ў конкурсе гульнявога кіно фэста прымала ўдзел 18 кінастужак, паведамляе "БелаПАН".