На Лукомльскай ГРЭС працуюць сем энергаблокаў з васьмі
На Лукомльскай ГРЭС, дзе ўчора адбылася аварыя, наступствы якой адчула ўся краіна, яшчэ не працуе адзін энергаблок з васьмі. Але ён, нібыта, знаходзіцца "ў рэзерве", а "праблемаў з яго працай няма". Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў намеснік дырэктара станцыі па
ідэалагічнай рабоце Міхаіл Бондар. Паводле яго словаў, цяпер вядуцца
працы па падрыхтоўцы запуска і гэтага энергаблока.
"Станцыя працуе ў звычайным рэжыме, беларуская энергасістэма працуе нармальна, усё кантралюецца", - падкрэсліў Міхаіл Бондар.
Адзначым, што працягвае працу спецыяльная дзяржаўная камісія, якая высвятляе прычыны ўчорашняй аварыі і адключэння ГРЭС. Яе высновы мусяць быць агучаныя праз 10 дзён.