На Магілёўшчыне адзначаюць 300-я ўгодкі бітвы рускіх і шведскіх войскаў

300-я ўгодкі бітвы рускіх і шведскіх войскаў каля вёскі Лясная ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці адзначаюцца ў суботу. Нагадаем, падчас Паўночнай вайны рускія войскі здолелі атрымаць важную перамогу над шведамі ў Беларусі, якая ў той час была часткай Рэчы Паспалітай - тагачаснай саюзніцы Расіі.
У гонар той бітвы ў Магілёве адкрылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя на тэму: "Паўночная вайна 1700-1721 гадоў і гістарычныя лёсы Еўропы". У форуме ўдзельнічаюць навукоўцы з многіх еўрапейскіх краін.

Акрамя таго, вернікі пройдуць хросным ходам ад Слаўгарада да вёскі Лясная, дзе мусіць адбыцца набажэнства па ўсіх палеглых у той бітве.

ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі