На Магілёўшчыне аўтобус са школьнікамі сутыкнуўся з маршруткай, ёсць ахвяры

На аўтадарозе Магілёў-Бабруйск сёння адбылося амаль лабавое сутыкненне аўтобуса і маршруткі, ёсць загінулыя і параненыя. Як паведамляе "Інтэрфакс", каля раённага цэнтра Кіраўск маршрутная таксоўка раптоўна выехала на сустрэчную паласу руху. Ад удара аўтобус "Неаплан", які вёз з Гомеля ў Санкт-Пецярбург дзяцей на экскурсію, зляцеў з дарогі і "лёг" на бок, а маршрутку адкінула ў бок, з яе вырвала рухавік.

У выніку, з 13 чалавек, якія знаходзіліся ў маршрутцы, 3 чалавекі загінулі і 6 параненыя, таксама паранены адзін школьнік з аўтобуса, у якім было 49 пасажыраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі