На Магілёўшчыне ў выбарчыя камісіі трапіў толькі адзін апазіцыянер

Уладзімір Парфёнаў — адзіны вылучэнец ад апазіцыі, якога зацвердзілі ў складзе тэрытарыяльных камісій Магілёўшчыны, паведамляе Радыё Свабода. У абласную выбарчую камісію яго вылучыла Аб’яднаная грамадзянская партыя. Апроч яго патрапіць у камісію намагаліся яшчэ 33 вылучэнцы. Сярод іх прадстаўнік партыі левых «Справядлівы свет» Анатоль Заўялаў і Сяргей Фамін ад руху БНФ «Адраджэнне».

Абласная камісія сфармаваная з трынаццаці чалавек.

Уладзімера Парфёнава Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучала ў склад магілёўскай абласной камісіі тры апошнія выбарчыя кампаніі. Два разы чыноўнікі яго адмаўляліся зацвярджаць з той прычыны, што ён даглядае хворае дзіця і не можа паўнавартасна працаваць у камісіі. Цяпер жа, паводле кіраўніка абласной партыйнай арганізацыі Ўладзімера Шанцава, яго зацвердзілі, але з умовай, што ён будзе працаваць, але не крытыкаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі