На Магілёўшчыне выявілі аранжарэю канапель

У вёсцы Палыкавічы Магілёўскага раёна праваахоўнікі выявілі цэлую аранжарэю канапель. 13 вазонаў з наркатычнай раслінай 29-гадовы вясковец вырошчваў ва ўласным доме, прычым як для сябе, так і на продаж. Мужчына ўзяты пад хатні арышт. Яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

Супрацоўнік упраўлення па наркакантролі распавёў, што грамадзяне купляюць насенне і абсталяванне праз Інтэрнэт. Бяруць насенне галандскае, азіяцкае, якое па сваёй якасці лепшае, чым каноплі, якія растуць у нас, адзначыў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі