На Магілёўшчыне "замініравалі" сярэднюю школу
Амаль 500 чалавек былі эвакуяваныя з сярэдняй школы №1 у гарадскім пасёлку Круглае Магілёўскай вобласці. Нагодай стала паведамленні пра мініраванне, інфармуе БЕЛТА. Паведамленне паступіла ўдзень 20 студзеня. На месца аператыўна выехала група размініравання, супрацоўнікі Круглянскага РАУС, выратавальнікі і медыкі. Абследаванне будынка паказала, што паведамленне было фальшывым.
Міліцыянты затрымалі падазроную, жыхарку Круглянскага раёна. Мяркуецца, што менавіта яна паведаміла пра мініраванне школы.
Міліцыянты затрымалі падазроную, жыхарку Круглянскага раёна. Мяркуецца, што менавіта яна паведаміла пра мініраванне школы.