На матч з Беларуссю балгары выставяць трох форвардаў
Трэнер зборнай Балгарыі Станімір Стойлаў паведаміў, што падчас матча з камандай Беларусі, што адбудзецца сёння ў Мінску, выпусціць на толе трох форвардаў. Такім чынам, балгары выкарыстаюць схему 4-3-3, паведамляе інтэрнэт-выданне “Телеграф”. "Нашай філасофіяй з'яўляецца гульня для перамогі. Каманда сумесна трэніравалася на працягу апошніх чатырох-пяці дзён, і я не бачу прычын для хвалявання", – заявіў трэнер балгараў. "Беларусь – моцны супернік, і ў нас роўныя шанцы ў гульні, але нам патрэбныя дзве перамогі, каб прайсці кваліфікацыю", – дадаў Станімір Стойлаў.
Схему 4-3-3 Станімір Стойлаў выкарыстоўвае ў сваім клубе "Леўскі" з Сафіі. У гэтым сезоне "Леўскі" стаў чэмпіёнам Балгарыі.
Схему 4-3-3 Станімір Стойлаў выкарыстоўвае ў сваім клубе "Леўскі" з Сафіі. У гэтым сезоне "Леўскі" стаў чэмпіёнам Балгарыі.