На матчы футбалістаў Фінляндыі і Беларусі чакаецца аншлаг

Сённяшні таварыскі матч футбольных зборных Фінляндыі і Беларусі выклікае вялікую цікавасць фінскіх аматараў футболу. Па звестках арганізатараў сустрэчы, на стадыёне "Верытас" у Турку чакаецца аншлаг. Сустрэча з фінамі стане для беларускай каманды перадапошняй перад стартам адборачнага турніру чэмпіянату свету-2010. А генеральнай рэпетыцыяй будзе хатні паядынак з лідэрам рэйтынгу ФІФА зборнай Аргентыны, які адбудзецца ў Мінску 20 жніўня.

Трансляцыя сённяшняга матчу ў жывым эфіры адбудзецца на телеканале "Лад".

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі