На майках беларускіх футбалістаў не будзе “экстрэмісцкіх” нумароў?
На пасяджэнні выканкама Беларускай федэрацыі футбола прынятае рашэнне рэкамендаваць клубам пазбягаць на майках футбалістаў пэўных нумароў. Гэта лічбы 14, 18, 38, 88. У такіх нумарах можна ўгледзіць экстрэмісцкі падтэкст, лічаць у АБФФ. Таму іх трэба пазбягаць згодна з рэгламентам ФІФА, паведамляе Прессбол.